ПОБАЧ З КАЗКАЙ крочаць маленькія тэатралы

Хто ў дзяцінстве з дзяўчынак не марыў стаць вялікай актрысай тэатра ці кіно? І абавязкова знакамітай на ўвесь свет. Але з цягам часу, выбіраючы прафесію, толькі некаторыя ідуць насустрач сваёй мары. Звычайна аддаюць перавагу адукацыі больш прыземленай да рэчаіснасці, якая прынясе і добры заробак, і пачуццё стабільнасці. Але, як правіла, жаданне нечага ў юнацтве застаецца самым яскравым і дарагім у жыцці.
Удзельнікі экалагічнага тэатра “Флорык”, які дзейнічае пры раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках малога праекта праграмы CORE “Гэта наша зямля і нам на ёй жыць”, зараз перажываюць адзін з самых цікавых момантаў свайго юнацтва. Выступаючы перед гледачамі, яны пераўвасабляюцца ў казачных герояў. Пры тым, кожны раз у новых. Настолькі яны неардынарныя і таленавітыя. Выхаванне адказных адносін да прыроды праз удзел у тэатральных пастаноўках – адна з галоўных задач дзеяння тэатра. Пакуль дзеці спраўляюцца з гэтым на “выдатна”, лічыць кіраўнік Таццяна Шылянок. Да таго ж, маленькія акцёры маюць магчымасць прыняць удзел у апрацоўцы сцэнарыя або сцэнічнага касцюма. Кожны з іх памятае свой першы спектакль і звязанае з ім хваляванне, а далей, з цягам часу, то і справа ўзнікаюць цікавыя і кур’ёзныя выпадкі, пра якія хлопчыкі і дзяўчынкі могуць расказваць бясконца. Менавіта таму яны заўсёды спяшаюцца на рэпетыцыі, дзе шумна і весела ад дзіцячага гоману. Станоўчыя эмоцыі пераважаюць, калі трапляеш у таямнічы свет маленькіх тэатралаў. Удзельнікі “Флорыка” выступаюць на раённых мерапрыемствах, але часцей за ўсё яны –галоўныя героі святочных тэматычных вечароў у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Аднойчы казачныя персанажы завіталі да маленькіх жыхароў вёскі Отар, аб чым яшчэ доўга ўспаміналі пасля. Як і ў любым згуртаванні тут ёсць самыя актыўныя. Ангеліна Вайціховіч, Таццяна Барміна, Карына Цімашэнка, Вольга Прыступа, Марыя Каршукова, Вольга Клімава, Ганна Кручык, Таццяна Лімантава –тым, каму заўсёды можна даручыць любую справу. Надалей рабяты плануюць разнастаіць свой сцэнічны рэпертуар, пашырыць тэатралізацыю музычнымі нумарамі і стаць гаспадарамі іншых падмосткаў.
Вера ў казку і ў тое, што дабрыня заўсёды павінна перамагчы злобу, – бадай што адно з вялікіх пачуццяў. І чым даўжэй яна будзе жыць у душах кожнага дзіцяці і нават дарослага, тым больш яскравым і шчаслівым стане жыццё кожнага.
У тэатр завітала Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика