рукам стараным – гонар і пашана

Тыя, хто плённа працаваў увесь мінулы год, хто не ленаваўся, не цураўся цяжкасцей і прымнажаў працоўную славу роднай Чачэршчыны, былі адзначаны ва ўрачыстай абстаноўцы каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі на раённым сходзе па падвядзенню вынікаў работы за 2011 год. Пад гукі фанфар на сцэну выходзілі будаўнікі і настаўнікі, дарожнікі і медработнікі, праваахоўнікі і пажарныя, электрыкі і працаўнікі сельскай гаспадаркі. Ад вадзіцеля да кіраўніка – усе атрымалі ў падзяку добрыя словы за руплівасць. Віншавалі перадавікоў вытворчасці і паціскалі ім рукі старшыня Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта Іван Ком, першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Чарненка, намеснікі старшыні Пётр Несцяровіч і Дзяніс Цімашэнка, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў. Гарачымі апладысментамі сустракалі лепшых па прафесіі, дзячылі ўсіх, каму ўдалося дасягнуць станоўчых вынікаў у барацьбе за чысціню і парадак на зямлі. На іх ускладаецца надзея і ў будучым, бо менавіта ад чалавека працы, яго творчага запалу і грамадскай адказнасці залежыць дзень заўтрашні. І гэта заўтра павінна стаць яшчэ лепшым.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика