У чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі пачалася выстава-продаж слуцкіх паясоў

Чатыры копіі прадпрыемства мастацкіх промыслаў «Слуцкія паясы» наведвальнікі змогуць пабачыць на працягу года.

Паясы выраблены згодна з традыцыйнымі ткацкімі тэхналогіямі з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных ніцяў. Гістарычна яны ткаліся рукамі, прычым толькі мужчынамі, якія сем гадоў вучыліся гэтаму майстэрству. У аздабленне ўваходзіла ад 200 да 800 грамаў золата ці срэбра. Даўжыня складала ад двух да чатырох з паловай метраў. Былі такія шэдэўры элементам мужчынскага гарнітура Вялікага княства Літоўскага.

Зараз на фабрыцы працуюць 22 ткачыхі, і, каб нарадзілася адна з нацыянальных рэліквій, патрэбна каля 60 гадзін.

У музеі можна не толькі паглядзець на паясы, але і набыць. Аднак каштуе такі культурны сімвал нетанна. Выстаўлены на продаж таксама рушнікі, абрусы ў нацыянальным стылі, лялькі, наборы сурвэтак РУП «Слуцкія паясы».

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика