Музей ткачества – шкатулка народных традиций Чечерщины

11 октября 2026
52
У гэтым годзе бабіцкі Цэнтр ткацтва адзначыў 10-годдзе з дня адкрыцця. Сюды едуць экскурсанты з усіх куткоў Беларусі, і не толькі.

За час існавання цэнтра тут пабывалі турысты з Італіі, Германіі, Аўстраліі і іншых замежных краін. А самыя актыўныя – расіяне, асабліва падарожнікі з Санкт-Пецярбурга. Частыя госці – жыхары нашых гарадоўпабрацімаў з Калінінграда і Валакаламска. Сутыкнуліся з родным і блізкім сэрцу беларускім каларытам многія чачаране, а таксама вучні ўсіх школ і гімназій Гомеля. У месяц Бабічы прымаюць у сярэднім да 10 груп аматараў народных традыцый і фальклору. Цікавы экскурс у мінулае беларусаў праводзяць загадчыца цэнтра Людміла Міхалкоўская, яе памагатыя – Сяргей Янкоўскі і сын Сяргей, загадчык філіяла Нісімкавіцкай культустановы Марына Міхалкоўская. Ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без віртуознага музыканта Пятра Біжунова. А майстар-класы па ткацтву праводзіць старажыл вёскі, удзельніца
народнага гурта «Лёс» Вера Цеплякова. Ды і самі артысты калектыву заўсёды гатовы прыйсці на выручку кіраўніку. Трэба сказаць, што вялікая заслуга ў рабоце турыстычнага аб’екта самой Людмілы Мікалаеўны. Перад тым, як стартавала мясцовая ініцыятыва «Цэнтр ткацтва: зберагаем культуру разам», была праведзена вялікая работа па збору рарытэтных рэчаў хатняга ўжытку: тканыя рушнікі, гліняны посуд, прылады ручной працы і іншае сталі музейнымі экспанатамі. «Дзверы цэнтра ткацтва адкрыты для кожнага, – гаворыць Людміла Міхалкоўская. – Да таго ж мы ўшчыльную працуем з абласнымі турыстычнымі фірмамі. Рабяты санаторыя «Рамантыка», ветэранскія і прафсаюзныя арганізацыі – пастаянныя нашы кліенты. Мы рады сустрэць і падзяліцца з кожным культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі краю, сваім цяплом і гарачымі пачастункамі».

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
ФОТА АЎТАРА ІЗ АРХІВУ «ЧВ»
ТЕГИ: