Любимая работа и дорогие люди – истинное счастье чечерянки Елены Синициной

20 июня 2026
22
У бухгалтера деревообрабатывающего цеха Елены Синициной каждый день насыщен разнообразными важными рабочими хлопотами. Кому-то эта профессия может показаться скучной и однообразной. Но за простыми цифрами и отчетами стоит стабильность и финансовая безопасность предприятия.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Атрымаўшы ў Гомелі вышэйшую адукацыю і спецыяльнасць эканаміста, Алена Пятроўна пачала шліфоўку навыкаў у аддзяленні «Белаграпрамбанка», дзе адпрацавала два дзясяткі гадоў на розных пасадах. Але вось ужо чацверты год, як жанчына змяніла накірунак работы і поўнасцю аддалася бухгалтарскім клопатам – зводзіць дэбіт з крэдытам у адным з падраздзяленняў Чачэрскага спецлясгаса. Зімой і ўлетку ў 8 гадзін раніцы яна ўжо на сваім рабочым месцы, прывычна раскрывае дакументы і акрэслівае кола першачарговых вытворчых задач на ўвесь працоўны дзень. А ён, часцей за ўсё, насычаны да самай апошняй хвіліны. Вялікі дакументазварот і шырокае кола абавязкаў патрабуюць ад спецыяліста такой жа вялікай адказнасці, а яшчэ ўвагі, хуткасці, пастаяннага кантролю і дакладнага ведання ўсіх службовых працэдур. Аднак асабістая адказнасць і працяглы стаж работы з каштоўнымі паперамі, які складае звыш 25 гадоў, дазваляе спраўляцца з ускладзенымі абавязкамі і яшчэ знайсці час, каб унесці свой уклад у агульны клопат па добраўпарадкаванні тэрыторыі цэха. Наўкол зіхацяць пярэстыя бутоны яркіх жнівеньскіх кветак, радуюць вока зона адпачынку з новенькай драўлянай альтанкай і прывабны знешні дызайн, якія патрабуюць пільнага вока і руплівай жаночай рукі. І якім бы напружаным ні выдаўся дзень, заўсёды знаходзіцца час для навядзення тут чысціні і прыгажосці.

У доме ж, які застаўся ёй ад бацькоў, Алена Пятроўна таксама старанная і ўвішная гаспадыня. Стараецца, каб у пакоях было светла і ўтульна, а на стале – смачна і сытна. А яшчэ яна лагодная, клапатлівая і шчодрая бабуля. Вельмі радуецца, калі да яе наведваюцца дзеці, а па хаце чуваць тупат ножак маленькай унучкі Елізаветы – бабулінай сардэчнай уцехі і галасістага пяшчотнага сонейка. А калі госці доўга не ідуць, сама ў вольную хвіліну спяшаецца наведаць родных, пацікавіцца справамі і поспехамі, абняць унучку за крохкія плечыкі і пачаставаць няўрымслівую гарэзу салодкім гасцінцам. Для беларускай жанчыны і ўважлівай маці няма нічога каштоўней за такія цёплыя і сардэчныя імгненні жыцця. Любімая работа і дарагія людзі – ціхае жаночае шчасце Алены Сініцынай.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора