Строки души: стихи многодетной матери из Чечерска

10 октября 2026
30
Прозвішча шматдзетнай маці з Чачэрска, якая выхоўвае пецярых дзяцей, ужо друкавалася на старонках раённай газеты. Сёння ж мы раскрыем сакрэт яе цікавага захаплення – Іна Драчова піша вершы пра жыццё, прыроду, сям’ю і любоў да Радзімы.

Іна Міхайлаўна родам з Клецка, але лёс прывёў яе на чачэрскую зямлю. Яшчэ ў школьным узросце яна цікавілася творчасцю рускіх і беларускіх паэтаў. Гэта і паспрыяла творчаму ўзлёту. Дапамагло і тое, што яна была членам школьнай рэдкалегіі, а ў студэнцкія гады ўваходзіла ў склад літаратурнага аб’яднання факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Жанчына з дзяцінства любіла чытаць і марыла звязаць сваю прафесію з кнігай або стаць педагогам. Яе мары здзейсніліся: Іна Драчова мае педагагічную адукацыю і працуе намеснікам дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі. А ў вольны час складае вершы. Творы чачэрскай пііткі – жаночыя пачуцці, матуліны трывогі, чалавечыя летуцценні, думкі і памкненні патрыёта сваёй краіны. І яшчэ – туга па малой радзіме. Прапануем чытачу асобныя творы з паэтычнай калекцыі Іны Драчовай, напісаныя душой, сэрцам і няўтрымнай фантазіяй.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
Фота аўтара

ТЕГИ: