Жительница Сидорович Мария Калинина воспитала 10 детей и дождалась 10 правнуков
13 июня 2026
Для каждой женщины большое счастье – ее дети. У жительницы Сидорович Марии Калининой этого богатства полный дом: она выросла в многодетной семье и сама воспитала 10 сыновей и дочерей.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
У пасляваенны час, а нарадзілася Марыя Уладзіміраўна ў далёкім і суровым 1947 годзе, хоць і жылося не зусім сытна, але ў яе бацькоўскай хаце заўсёды было малако, сала, курынае яйка і кавалак мяса ў чугуне. На падворку мелася хатняя жыўнасць: гагаталі гусі, рухкалі свінні. Але і работы хапала кожнаму, каб апрацоўваць агарод, трымаць карову і птушынае пагалоўе.
Таму і да цяжкасцей жанчына прывыкла змалку, шмат працавала. А пасля 7 класа і сама, як кажуць, пайшла на свой хлеб. Спачатку прыняла дойную групу пяструшак у мясцовай гаспадарцы і разам з матуляй штодзень хадзіла на ферму. Дзяўчынка вельмі старалася, і яе клопат заўважыла кіраўніцтва. Калі старшыня саўгаса прапанаваў ёй прыняць на адкорм свіней, пагадзілася. Так на свінаферме яна гадавала тлустых парсючкоў каля 15 гадоў.
Ветэрынарны ўрач навучыў яе лячыць жывёлу, рабіць уколы і прышчэпкі. І ў выніку Марыю Уладзіміраўну перавялі на пасаду загадчыцы ветаптэкай. Вядома, што на вёсцы заўсёды досыць клопату. Таму, калі адзін за другім пачалі з'яўляцца на свет дзеці, ніякіх дэкрэтных адпачынкаў не было. Праз тыдзень-другі пасля родаў жанчына выходзіла на працу.
"Я і дзетак дома нараджала. Іншы раз павітуха дапамагала, а то сама і пупавіну абрэжу, і немаўляці абмыю, – расказвае шматдзетная матуля. – Аднойчы і ў суседкі прыняла на рукі нованароджанага, і ў сваёй дачкі. Такі быў час…"
Ужо чвэрць стагоддзя, як Марыя Уладзіміраўна аўдавела. Нажаль, давялося аплакваць і траіх дзетак. А для маці няма большага гора, як страціць сваіх дарагіх і любых крывіначак, застацца са сваёй бядой. Але яна не адна, у Марыі Калінінай клапатлівыя і ўважлівыя сыны, дочкі, нявесткі, якія заўсёды побач: падтрымаюць, параяць, дапамогуць. Салодкая лагода для трапяткога жаночага сэрца – 20 унукаў і 10 праўнукаў. У хуткім часе чакаецца яшчэ папаўненне сямейнага дрэва.
Жанчыну па праву можна назваць супербабуляй, бо яна багатая на нашчадкаў. Жыццё працягваецца, а значыць, ёсць падстава для радасці і душэўнай уцехі.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора