Город с богатой историей: чечеряне готовятся отметить знаковую дату

31 октября 2026
33

У древнего города Чечерска немало знаковых событий, памятных дат и исторических вех. От создания до сегодняшних дней город живет, работает и развивается. У него есть свои маленькие и большие юбилеи. Один из таких чечеряне будут отмечать вначале декабря.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Мы ведаем, што ўпершыню Чачэрск быў упамянуты ў летапісах у 1159 годзе як старажытны горад, які ўваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. З 1510 года ён атрымаў права гарадскога самакіравання. Статус пасёлка гарадскога тыпу атрымаў 27 верасня 1938-га. А вось горадам афіцыйна стаў 3 лістапада 1971 года. Разам з дзецьмі тут раслі дамы, вытворчыя памяшканні і ўзровень жыцця чачаран. Так, напачатку 70-х былі ўведзены ў строй новыя будынкі СШ № 2 і першай гарадской школы, дзіцячых садкоў і раённага вузла паштовай сувязі. Адзначылі наваселле жыхары па вуліцы Савецкай, 49, мікрараёна "Новы" і іншых новабудоўляў. У 1976-м распачало работу прафтэхвучылішча № 54. Запрасіў чачаран да шырокага экрана кінатэатр "Акцябр". Наладзіў гандаль цэнтральны ўнівермаг. У 1995-м дзверы чытачам расчыніў новы будынак раённай бібліятэкі па вуліцы Садовай. З 2015-га пакупнікоў прымае супермаркет "Еўраопт", з верасня мінулага – "Светафор", да паслуг іншыя гандлёвыя аб’екты. Набыла прывабны выгляд, унутраны дызайн і сучаснае медыцынскае абсталяванне цэнтральная бальніца. Абнавіліся раённы Дом культуры і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Гарадскі амфітэатр вось ужо 17 гадоў – архітэктурная жамчужына і любімая зона адпачынку жыхароў і гасцей краю. Пахарашэлі двары і вуліцы Чачэрска, сталі раўней дарогі і пешаходныя дарожкі, зазелянелі алеі і скверы. А колькі спартыўных і дзіцячых пляцовак занялі сваё месца ў інфраструктуры райцэнтра!

Кветкі і падзяку нашчадкаў чачаране нясуць да Алеі герояў, што была перанесена ад рэдакцыі і займела сучасны воблік у 1999 годзе насупраць аўтастанцыі. У гонар подзвіга савецкага салдата і мірных ахвяр вайны, праслаўляючы армейскую воінскую славу і мужнасць абаронцаў Радзімы, былі ўстаноўлены таксама помнікі і памятныя знакі: воінамінтэрнацыяналістам – у ліпені 2007 года, пагранічнікам – у маі 2015-га, маракам усіх пакаленняў – у ліпені 2016-га, дэсантнікам – у жніўні 2018-га, байцам Групы савецкіх войск у Германіі – у снежні 2019-га. Як напамін пра чарнобыльскую трагедыю і даніна павагі адселеным вёскам раёна – пабудаваны ў 2002 годзе пры ўездзе ў горад мемарыял. Сімвал людскога смутку – помнік спаленым населеным пунктам Чачэршчыны (май 2024 года).

Гэта толькі невялікі пералік таго, што ўдалося рэалізаваць раённым уладам, што захавалі і памножылі чачаране агульнымі намаганнямі. Будучае Чачэрска – у нашых руках. Яно стане такім, наколькі мы любім свой горад, яго ціхія вулачкі, чыстыя вокны і ўтульныя дворыкі. Беражыце і шануйце наш агульны дом.

Валентина БОГДАНОВИЧ
Фото из архива "ЧВ"