На Чечерщине продолжается заготовка кормов
5 июля 2026
88
Сонца – у неба, а аграрыі краю – на зялёныя палеткі: на Чачэршчыне працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў грамадскаму статку.
Рэйс за рэйсам, тону за тонай жнуць і дастаўляюць вяскоўцы сакавітыя травы ў запаснікі для кармавога стала жывёле. Гаспадаркі раёна поўнасцю вызвалілі ўчасткі з люцэрнай і працягваюць актыўна займацца сенам, сенажом і сіласам.
Па стану на 2 ліпеня, згодна раённай зводцы, на 99 працэнтаў выкананы план па нарыхтоўцы сена ў ААТ «Вазнясенск». Больш паловы ад неабходнага назапасілі гэтага прадукту на зімова-стойлавы перыяд у «Отары» і «Звяздзе». Па сенажу лідыруюць ААТ «Роўкавічы» і зноў жа «Звязда» і «Вазнясенск» – 57, 56 і 49 працэнтаў ад плана адпаведна. Маторы тэхнікі гудуць таксама на сіласных ямах – там з рання да вечара шчыруюць отарскія і залескія механізатары.
Наперадзе не менш насычаны аб’ём земляробчых задач – уборка траў другога ўкосу і кукурузы. Пакуль стаіць спрыяльнае надвор’е, кожная хвіліна працоўнага часу выкарыстоўваецца на выкананне прагнозных паказчыкаў і поўнае забеспячэнне рагатага пагалоўя належнай колькасцю сакавітых і грубых кармоў – усё для таго, каб узімку жывёле было гарантавана сытная і каларыйная ежа.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ