Прывітальны зварот удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства ад Прэзідэнта Беларусі
Паважаныя сябры!
Шчыра вітаю гасцей i ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі ў самабытным горадзе Івацэвічы.
Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання i развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей i спрыяюць росквіту краіны. Літаратура i матчына мова былі i застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці.
Упэўнены, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да нашага гістарычнага здабытку, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённай працай умацоўваць суверэнітэт дзяржавы. Шанаваць нашу мову i славутых майстроў слова – песняроў роднай зямлі.
Сардэчна жадаю гасцям i ўдзельнікам мерапрыемства здароўя, згоды i дабрабыту, а таксама новых цікавых сустрэч, поспехаў i творчага натхнення.
Аляксандр Лукашэнка.