Надежда Ларионова своими руками создает красоту
Если искренне любишь место, где живешь и работаешь, где растут твои дети и сверкают, наполненные мирным светом, окна дома, то не жалко собственных сил и времени для создания красоты, чистоты и уюта. Так считает и жительница агрогородка Вознесенский Надежда Ларионова.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
У аграгарадку Вазнясенскі жыве жанчына, для якой не абыякава, як выглядае яе вуліца і якая вельмі любіць кветкі. Каля падворка Надзеі Ларыёнавай заўсёды «гарыць» полымя жывога нацюрморту – цыніі, рамонкі, петуніі, хрызантэмы. Яна беражліва вырошчвае расаду і сочыць за тым, як бутоны буйна заквітаюць пад гарачым сонейкам. А каб промні на апяклі пяшчотныя галоўкі раслін, старанна іх палівае. І не толькі тыя, што распусціліся пад хатай. Надзея Мікалаеўна ўзяла шэфства над кветнікам на дзіцячай пляцоўцы, што насупраць яе домаўладання. Падпітаныя чыстай вадой і жаночай любоўю, рознакаляровыя петуніі распушылі свае пялёсткі і выставілі цёпламу блакітнаму дню ўсю сваю пярэстую прывабнасць.
А калі да яе звярнуліся спецыялісты сельскага Савета з просьбай дапамагчы ў афарбоўцы дзіцячай пляцоўкі, пагадзілася без прамаруджвання. Муж Юрый падкасіў траву, а яна сочыць тут за парадкам. Жанчына сама шматдзетная маці, у яе 5 дзяцей, двое з якіх яшчэ ходзяць у школу. Таму стараецца стварыць для іх утульнасць і спрыяльныя ўмовы жыцця не толькі ў пакоях уласнага жытла, але і хвалюецца за тое, каб ім было дзе пабавіцца і адпачыць у вольны час.
«Вось бы такіх неабыякавых людзей нам паболей, – хваліць жыхарку ўпраўляючая Ленінскага сельсавета Алена Карпенка. – Прыемна, калі насельніцтва ідзе насустрач просьбам у пытаннях добраўпарадкавання. Асобныя самастойна ўсталёўваюць малыя архітэктурныя формы, упрыгожваюць фасады хат і прылягаючую тэрыторыю. Так яно і павінна быць, бо калі жывеш на сваёй зямлі, клапаціся пра яе пагаспадарску».
Янина ДАНОВИЧ.
Фото автора.