Таланты земли чечерской: Василий Карпеченко– фронтовик, педагог, журналист и поэт
Нашему земляку, знаменитому белорусскому поэту, педагогу и внештатному корреспонденту Бюро пропаганды художественной литературы Союза писателей Беларуси по Могилевской области Василию Карпеченко 7 января исполняется 100 лет со дня рождения.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
На свет Васіль Васільевіч з’явіўся сцюдзёным калядным днём у вёсцы Будзішча. Адсюль і пачалася яго працоўная біяграфія, а таксама напоўнены творчы шлях. Скончыўшы мясцовую няпоўную сярэднюю школу, хлопец паступіў вучыццца ў Навабеліцкі лесатэхнічны тэхнікум, каб атрымаць прафесію, пра якую марыў з маленства. Там яго і застала вайна. І, хоць юнак не дасягнуў паўналецця, у 16-гадовым узросце пайшоў на перадавую абаранять сваю айчыну і родны кут. На фронце падлетак разам з дарослымі біў ворага сілай агнястрэльнай зброі і адкрытай нянавісці да акупантаў. Стралок 238-га стралковага палка, хімінструктар Васіль Карпечанка быў тройчы паранены, але вярнуўся дадому жывым. На грудзях сяржанта красаваліся баявыя ўзнагароды – ордэны Славы ІІІ ступені і Айчыннай вайны І ступені, а таксама медаль «За адвагу».
На вызваленай ад фашысцкіх захопнікаў зямлі пачалося аднаўленне жыцця. Васіль атрымаў вышэйшую адукацыю ў Магілёўскім педінстытуце і вёў урокі ў пачатковых класах у Чачэрскім раёне, узначальваў Рэчкаўскую СШ на Магілеўшчыне, быў намеснікам дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладаў родную мову і літаратуру. З’яўляўся пазаштатным карэспандэнтам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Магілёўскай вобласці. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу». Аўтар шматлікіх вершаў для дзяцей і дарослых, баек і гумарэсак, якія друкаваліся на старонках часопісаў, абласных і рэспубліканскіх газет. У свет выйшлі зборнікі яго твораў «Сонейка ўзышло», «Крылаты будзільнік», «Залатыя промні», «Вярхом на Урагане», «Споведзь збалелай душы», кніга песень «Толькі з табою» і інш. Значнае месца ў творчасці паэта належыць тэматыцы, звязанай з яго малой радзімай, пра што наш зямляк распавядае ў зборніку вершаў «Я родам з Будзішча».
Таленавітага мастака паэтычнага слова не стала ў 2005-м, але ў пасаг нашчадкам і роднай зямлі Васіль Васільевіч пакінуў добрую аб сабе памяць і прызнанне ў шчырай любові да Бацькаўшчыны, пакладзенай у вершаваныя радкі яго трапяткой душой, гарачым сэрцам і багатым творчым уяўленнем.
Валентина БОГДАНОВИЧ.