Музыкальный триумф воспитанников чечерской школы искусств

Алексей Кулеш гордится успехами своих воспитанников

Учащиеся детской школы искусств с каждым разом показывают новые способности, раскрывают свой потенциал, душой и сердцем прикасаются к прекрасному.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Вось і ў гэтым навучальным годзе юныя таленты паказалі добрыя вынікі ў творчых іспытах. Зоркапад перамог і бліскучых поспехаў вызначыў адораных і апантаных высокім мастацтвам віртуозаў. Сярод іх рабяты класа ўдарных інструментаў, якіх навучае Аляксей Кулеш. Яны прадэманстравалі выдатнае валоданне навыкамі музіцыравання і сталі дыпламантамі і лаўрэатамі конкурсаў і фестываляў розных узроўняў.

Так, ярка і бліскуча выступіў на ІІІ міжнародным конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Таленты новага стагоддзя” і стаў лаўрэатам 2-й ступені Філіп Кручык. Таксама ён і Мсціслаў Кручык атрымалі лаўрэатства 2-й і 3-й ступеняў адпаведна ў адкрытым рэспубліканскім конкурсе “Запалі сваю зорку”. Дыпломаў 1-й і 2-й ступеняў удастоены талент удзельнікаў адкрытага конкурсу выканаўцаў на струнных інструментах “Музычны трыумф-2025” Мсціслава Картозіі, Юліі Філіпчанка, Кірыла Пазднякова і Філіпа Кручыка, які ў дадатак заваяваў лаўрэатства 1-й ступені ў V рэгіянальным фестывалі “Гуляй, Масленіца!”. Падае надзеі дуэт юных музыкантаў у складзе Кірыла Пазднякова і Нікіты Пятроўскага.

“У нашай школе ўсе дзеці таленавітыя, – гаворыць Аляксей Кулеш. – Прыемна, што цудоўныя здольнасці паказваюць як гарадскія, так і вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Мы выхоўваем у вучняў пачуццё высокага мастацтва і ганарымся іх поспехамі. Кожная перамога – гэта агульная цяжкая і напружаная праца. І яе вынікі натхняюць на новыя дасягненні. І яны абавязкова будуць дзякуючы яшчэ і нашаму спонсару, дырэктару ААТ “Звязда” Галіне Трыбунах, якая дапамагла нам набыць ксілафон і масцеравую гітару. Вялікі ёй дзякуй. Мы верым у нашых рабят, а з новымі інструментамі гэтыя надзеі ўзрастаюць”.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика