ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ НА ЧАЧЭРШЧЫНЕ
Літаратурнае чытанне ў рамках вечароў-сустрэч са знакамітымі жыхарамі раёна адбылося ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Са сваімі вершаванымі творамі рабят старэйшых класаў гарадскіх школ пазнаёміла паэтка Валянціна Пранкевіч. Увазе дзяцей былі прапанаваны рыфмаваныя радкі пра прыгажосць роднага краю, цяпло бацькоўскай хаты і любоў да Радзімы. Асаблівы акцэнт ставіўся на ваенную тэматыку, дзе ўшаноўваўся подзвіг савецкага салдата і гучаў заклік да захавання памяці загінуўшых. Апафеозам кароткага дыялога стала аўтарская песня і запрашэнне В.Пранкевіч да сумеснай работы па развіццю творчых здольнасцяў школьнікаў з мэтай раскрыцця іх паэтычнага патэнцыялу і багатага ўнутранага свету.
В.БАГДАНОВІЧ.