Радавому партызану 90!
Прайшоўшы праз школу мужнасці і адвагі, загартаваны ў бітвах, ветэран Другой сусветнай Раман Антонавіч Дамарацкі шчаслівы тым, што дажыў да сталага ўзросту і сустрэў свой 90-гадовы юбілей.
Радавому партызану 3-й Мінскай партызанскай брыгады ўдалося вярнуцца дадому жывым, але ў ходзе вызваленчага руху абаронца Радзімы напалову згубіў слых і мае некалькі раненняў. Той бой на ўчастку дарогі Слуцк – Мінск Раман Антонавіч запомніў назаўсёды, бо ў гэты дзень другі раз нарадзіўся на свет – выбухам нямецкай гранаты яго кантузіла, але смяротныя асколкі праляцелі вышэй галавы. Дзякуючы шчасліваму выпадку, салдат Перамогі можа сёння сустрэць гасцей у сваёй хаце і расказаць праўду вайны. З віншаваннямі да юбіляра прыехалі старшыня райсавета ветэранаў Пётр Мельнікаў і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Цімафей Чарнянкоў. Шчырыя словы ўдзячнасці, а таксама пажаданні здароўя прагучалі з іх вуснаў, бо менавіта гэтага не хапае сёння сталаму чалавеку.
СА СВЯТАМ!
Артур ПАНІЧ.