Тут нараджаецца духоўнае мастацтва
Штодзень будынак дзіцячай школы мастацтваў напаўняецца шумам, галасамі школьнікаў і музыкай – тут нараджаецца любоў да высокага і духоўнага, бяруць старт маладыя таленты і будучыя віртуозы сферы культуры.
За 50 гадоў дзейнасці ўстановы спазналі свет прыгожага дзясяткі хлапчукоў і дзяўчынак, выхаваныя на эстэтычных ведах, мастацкім успрыманні і гусце класічных твораў, а асобныя абралі затым для сябе прафесію ў дадзенай галіне. Сёння на базе школы для аматараў слухаць і гаварыць на мове музычных інструментаў і пасрэдніцтвам іншых відаў культурнага захаплення прапануецца чатыры аддзяленні для развіцця сваіх творчых магчымасцяў: фартэпіянна-харавое спрыяе атрыманню не толькі навыкаў ігры, але і дае шанец паспрабаваць сябе ў якасці вакаліста і дырыжора; народнае аддзяленне прадугледжвае авалодванне ведамі музіцыравання на цымбалах, баяне, акардэоне, домры, гітары і ўдарных інструментах; выпрабаваць свае акцёрскія і пластычныя магчымасці дазволіць наведванне тэатральна-харэаграфічнага класа, а калі нехта адчувае схільнасці да малявання – калі ласка, вас чакае мастацкае аддзяленне. Навучаць усяму неабходнаму настаўнікі Алена Басаргіна, Ганна Піліпенка, Вольга Самусева, Таццяна Станкевіч, Лілія Пярынская, Кацярына Кандрацьева і інш. Тэрмін навучання пяць-сем гадоў. Таксама насельніцтву раёна прадастаўляюцца платныя паслугі студыі прыгажосці і здароўя – калі ў вас ёсць хвілінка, наведайцеся сюды і атрымайце настрой, зрабіце свой вольны час карысным, а цела – пластычным. Вас чакаюць кожны тыдзень з панядзелка да чацвярга з 19.00 да 20.00.
Усяго ж у калектыве 18 вопытных педагогаў. Да іх далучаюцца выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў і іншыя маладыя кадры – у мінулым годзе ў ДШМ прыйшлі: Вячаслаў Андрэенка, Антон Жаўранкоў, Марыя Маслава і Аляксей Кулеш. Свежае ўліванне прынесла новае дыханне і добрыя перамены, значна павысіўся рэпертуар і стыль выканання этнакалектыву «Чачэрская лютня», канцэртныя выступленні былых студэнтаў ўражваюць сілай таленту і крэатывам, а іх выхаванцы таксама здзіўляюць музычнымі варыяцыямі.
Храм музыкі наведваюць 217 навучэнцаў. Рабяты авалодваюць тэхнікай ігры, трэніруюць голас і артыстычныя здольнасці, а потым дэманстрыруюць атрыманыя веды на практыцы, выступаючы на канцэртных мерапрыемствах і ўдзельнічаючы ў творчых конкурсах. На днях, дакладней 26 мая ў 14.30, яны прымуць удзел у святочнай праграме, прысвечанай юбілею школы. Запрашаем жадаючых у раённы Дом культуры на прагляд. Чакаем!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.