У памяць подзвігу падзяка моладзі
Экалагічны атрад рабят-студатрадаўцаў БРСМ імя кавалера поўных ордэнаў Славы А.Філіпенкі, які заняты на добраўпарадкаванні і азеляненні горада ад КЖУП «Чачэрскае», апошнім часам займаўся ўборкай помнікаў ваеннай славы і мемарыяла адселеным вёскам у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Алея герояў у Чачэрску, дзе размешчаны партрэты з прозвішчамі знакамітых патрыётаў краю, – знакавае месца для карэнных жыхароў і заезджых гасцей краю. Яно з’яўляецца таксама адным з аб’ектаў турыстычнага маршруту, дзе можна на хвіліну спыніцца, пакланіцца мужнасці савецкага салдата і працоўнай доблесці вясковага чалавека. Таму парадак тут служыць візітнай карта горада і абавязковай умовай для падтрымання эстэтычнага выгляду і архітэктурнага дызайна населенага пункта. Гэта добра разумее і моладзь, ствараючы сваімі рукамі чысціню, гармонію, прывабнасць.
В.БАГДАНОВІЧ.
… імя поўнага кавалера ордэна Славы А. Філіпенкі