Музычны калектыў Чачэршчыны з песняй на сцэну і ў поле

З настроем і аптымізмам працуе вось ужо трэці год дырэктарам меркулавіцкага ЦСДК і народнай творчасці Вольга Дзямідава, а разам з ёй і ўвесь калектыў.

Мерк. веч.

У гэтым Доме культуры работа кіпіць, як на зернетаку: круглы год песні, скокі, выязныя канцэрты і пасяджэнні клубаў па інтарэсах. Дарэчы, пры культустанове дзейнічае 10 аматарскіх аб’яднанняў, з якіх шэсць для дзяцей, дзе навучаюць па-мастацку бачыць, думаць, жыць. Заўсёды на падхопе, па першаму выкліку і працоўнай неабходнасці – у поле, на мехдвор, на раённую сцэну – народны калектыў «Меркулавіцкія вячоркі». Весяляць народ і ствараюць святочную атмасферу спевакі ўжо хутка 45 гадоў. Ідэя яго стварэння належыць былому кіраўніку Алене Бозікавай, якая і ўзначаліла гурт самадзейных артыстаў. Жанчынам акампанаваў Васіль Плістаў, затым падбірала акорды пад рэпертуар Любоў Галубіцкая. Сёння «паддае жару» на галасістай двухрадцы Васіль Казлоў, які прадоўжыў дынастыю музыкантаў калектыву пасля бацькі Васіля Якаўлевіча. У складзе «Меркулавіцкіх вячорак» сама дырэктар, Валянціна Лявончыкава, Людміла Казлова, Надзея Залатая, Валянцін Дзямідаў, Святлана Казлова, Уладзімір Лук’яненка, Вольга Ціханава, Жана Кірпан і Іван Яшкоў, які паралельна вядзе гурток «Поющие гитары» і сам спрытна водзіць пальцамі па шасціструнцы, складае песні і дорыць іх людзям. А вырабы разьбы і роспісу па дрэве Галіны Газенка ўпрыгожваюць выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, здзіўляюць выдумкай і каларытам. І такой вялікай кампаніяй праводзіцца абрад калядавання, адзначаецца масленіца і запрашаюцца жадаючыя ў траецкі карагод, на Купалле і іншыя гулянні згодна дзяржаўнаму і народнаму календароў.
Таксама пры ЦСДК рэалізуецца праект «Гасцінны двор Ледзянога Дзеда», а з мая пацешныя героі кніжак і мультфільмаў пачынаюць вадзіць школьнікаў па «Казачных сцяжынках лета». З мэтай патрыятычнага выхавання разам з установай адукацыі работнікі арганізоўваюць хвіліны памяці і літаратурна-музычныя кампазіцыі, прапануюць платныя выступленні і карпаратывы да прафесійных свят, знакавых дат. Не забываюць завітаць да людзей сталага ўзросту, каб павіншаваць са святам і парадаваць добрым канцэртным нумарам. А хлебаробам гаспадаркі ў сезон жніва – таксама песня і салодкая булачка. Лёгкія на пад’ём, маладыя духам і целам, вясёлыя артысты і тэатралы заўсёды з народам, у гушчы падзей і важных сельскагаспадарчых акцыях. Яны шчыра любяць сваю справу і ганарацца званнем культработніка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика