Падзея, якая запомнілася падзямеллем, матылькамі, музыкай…
Ноч музеяў, што адбылася ў ратушы, была насычанай культурнымі падзеямі.
Як і абяцалі арганізатары мерапрыемства, для тых, хто раздзяліў іх прафесійнае свята, прапанавалася наведаць выставу матылькоў, паспрабаваць пісаць гусіным пяром, зрабіць абярэг. Шматлікія госці музея таксама ласаваліся гарбатай з самавара ўпрыкуску з хатнім хлебам, стаялі ў чарзе на аквагрым, слухалі выступленні мясцовых творчых калектываў “Чачэрская лютня” і кавэр-бэнд. Многія прыйшлі менавіта, каб спусціцца ў падзямелле. Суправаджала нас па вузкіх праходах галоўны захавальнік Людміла Філюшкіна, якая пры святле газавай лямпы расказвала цікавыя гістарычныя факты і легенды пра ратушу ды мінулае.