У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне

У ганаровай абстаноўцы ў склад гэтых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі было прынята 40 чалавек з ліку вучняў Залескай школы.

IMG_0039Прымеркаванае да дня нараджэння піянерыі мерапрыемства правялі сумесна з педагогамі актывісты райкама. Пасля таго, як 12 школьнікам павязалі гальштукі – сімволіку непасрэднага дачынення да агульных спраў вялікай і дружнай каманды краіны, галоўны спецыяліст РК «БРСМ» Дзіана Лісімава і дырэктар школы Яўген Цалка паціснулі рукі і ўручылі рабятам 28 членскіх білетаў. Гучалі клятвы на вернасць Радзіме і патрыятычныя песні, у паветры лунала пачуццё лёгкага хвалявання і святочнага настрою. На развітанне ўсе «навабранцы» сфатаграфаваліся на добрую памяць.

У рамках сустрэчы прайшло адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. І так як юнакі і дзяўчаты дадзенай установы адукацыі таксама выказалі жаданне правесці лета з карысцю і зарабіць грошы на кішэнныя выдаткі, кіраўніку была ўручана сімвалічная пуцёўка, што служыць знакам пагаднення і ўзаемадзеяння. Таксама паралельна прайшла акцыя БРСМ «Выбіраем студатрад», дзе жадаючыя маглі запісацца на працаўладкаванне на летні час.

 

IMG_0018 IMG_0021 IMG_0026

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика