Для жанчын іграла скрыпка

Хворых тэрапеўтычнага аддзялення раённай бальніцы ў жаночы дзень 8 Сакавіка музычным падарункам адарыў мясцовы скрыпач Роберт Рыбянчанка.

Некалькі прыемных хвілін для прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва прынеслі не толькі задавальненне. Класічныя мелодыі быццам аслабілі боль, дазволілі на пэўны час забыцца і пра дыягназ, і пра сардэчныя трывогі. Настрой і пазітыў той сакавіцкай сонечнай раніцы нібы амаладзілі сталых жанчын і падбадзёрылі.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика