мУЗЫКА РОДНАГА СЛОВА

Вершы на роднай мове знакамітых беларускіх аўтараў прагучалі з вуснаў юных чытальнікаў з ліку чытачоў сельскіх і гарадскіх бібліятэк раёна. Творчая сустрэча з нацыянальным набыткам адбылася на базе цэнтральнай бібліятэкі ў рамках раённага агляду-конкурсу чытачоў “Паэтычны вянок Беларусі”. Прапаганда твораў класічнай і сучаснай айчыннай паэзіі, свята мастацкага слова сабрала 16 удзельнікаў, якія змагаліся за першынства ў гэтым жанры. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад васьмі да 16 год дэманстравалі свае артыстычныя здольнасці, выканаўчыя манеры, выразнасць і чуласць гаворкі. Многія з рабят не толькі паказалі добры талент чытальніка, але і падкрэслілі сваё беларускае паходжанне, прыехаўшы на конкурс у прыгожых касцюмах народнага стылю. Так незвычайна выглядалі, напрыклад, чытачы Бяляеўскай і Залескай бібліятэк.
Усе ўдзельнікі атрымалі Падзячныя лісты і невялічкія сувеніры, а пераможцамі конкурсу сталі Ілля Хрысцін (в.Бяляеўка), Юлія Корхава (аграгарадок Отар) і Аляксандр Хрысцін (аграгарадок Залессе), заняўшыя 1, 2 і 3 месца адпаведна. “Без кнігі чалавечае жыццё пустое. Кніга не толькі наш сябар, але і наш вечны спадарожнік”, – некалі сказаў вядомы беларускі культурны дзеяч Дзям’ян Бедны. Любіце кнігу, яна акрыляе розум. Шануйце мову, яна напаўняе сэрца пачуццём любові да Радзімы і гонару за сваю спадчыну.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика