аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Работнікі і вучні ўстаноў адукацыі Чачэршчыны на мінулым раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці даказалі, што сярод іх ёсць сапраўдныя таленты з багатым унутраным патэнцыялам і акцёрскімі магчымасцямі. Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі з мэтай захавання і памнажэння лепшых духоўных і маральных якасцяў, грамадска-патрыятычных і мастацкіх традыцый айчыннай музычнай культуры. Самадзейныя артысты дэманстравалі свае вакальна-харавыя здольнасці, пластыку і сцэнічную культуру. Разам з эстрадным жанрам пераклікаўся фальклор, народны строй жаночых касцюмаў змянялі модныя святочныя ўборы дзяўчат. Гучалі вядомыя беларускія песні і вершы мясцовых аўтараў, айчынная класіка ХІХ стагоддзя цесна перапляталася з аўтарскімі творамі сучаснікаў. Дзеці і дарослыя вельмі стараліся, было відаць іх хваляванне, але гэта не перашкодзіла ярка і насычана паказаць канцэртную праграму. Пераможцы конкурсу прымуць удзел у гала-канцэрце 30 лістапада на базе ККЦ “Акцябр”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика