Дэлегат ІІ Усебеларускага народнага сходу пра ўдзел у важнай падзеі

Загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Іна Муляр была ў ліку тых, хто прадстаўляў Чачэршчыну на ІІ Усебеларускім народным сходзе ў маі 2001 года.
– Здаецца, важная падзея ў жыцці краіны адбылася толькі ўчора, настолькі свежыя ўражанні ад удзелу ў форуме, – гаворыць Іна Васільеўна. – Гэта была не проста паездка ў беларускую сталіцу, але і незабыўныя сустрэчы са знакамітымі людзьмі краіны і гасцямі з блізкага і далёкага замежжа. Лозунг, які наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка агучыў тады, актуальны і сёння «За моцную і квітнеючую Беларусь!» – гэта тое, да чаго павінен імкнуцца кожны сумленны грамадзянін нашай краіны. Я пераканана, што, нягледзячы на існуючыя цяжкасці, у наступнай пяцігодцы нам удасца не толькі зберагчы тое добрае, што было набыта народам за мінулыя гады, але і зрабіць яшчэ больш на карысць дзяржавы. Гаворачы аб самім мерапрыемстве, у памяці адразу паўстаюць стылізаваныя стэлы ля ўваходу ў Палац Рэспублікі, на якіх былі адлюстраваны гербы ўсіх раёнаў Беларусі. Гэта як бы напамінала нам, пасланцам працоўных калектываў і грамадскасці, пра нашу асабістую адказнасць за лёс кожнага куточка сінявокай. І я вельмі ганаруся, што мы не падвялі. Сённяшнія дэлегаты – гэта лепшыя з лепшых, тыя, хто рэальна здольны ўвасабляць у жыццё важныя для краіны рашэнні, накіраваныя на стваральную працу. Для некаторых з іх удзел у форуме – новы вопыт, а хтосьці не ўпершыню будзе абараняць інтарэсы народа. Іх прапановы для краіны – гэта свежыя ідэі і канструктыўныя звароты да дыялогу, таму што толькі такім чынам мы можам будаваць надзейную будучыню Беларусі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика