Да работы ставіцца адказна

Аператар машыннага даення Наталля Бандарова з «Батвінава» дабіраецца да фермы на сваім надзейным транспарце. Двухколавік хутка дастаўляе жанчыну да працоўнага месца, дзе яе чакаюць 180 галоў дойнага статка.

Каб трапіць на работу ў час, шматдзетная маці ўстае на досвітку – абудзіць ад сну малых дзетак і сабраць каго на ўрокі, каго ў дзіцячы садок. А на ферме ў працаўніцы шмат турбот каля грамадскага пагалоўя. Рагатых буронак яна абслугоўвае разам з калегай Ірынай Тарасавай. Ёсць сярод яе падапечных каровы малочнай пароды, якія даюць за суткі 20-25 літраў сырадою. Адна з любіміц – красуня Белка. Наогул жа кожнай скацінцы надае ўвагу і дзеліцца пяшчотай, бо ад гэтага ў вялікай ступені залежыць поспех яе намаганняў. У мінулым месяцы, напрыклад, валавы надой, атрыманы Наталляй Міхайлаўнай ад групы рагуль, склаў 17 372 тоны малака. Перадавы работнік па выніках года адзначана ганаровай граматай за добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў і станоўчыя паказчыкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика