Аграрыі Чачэршчыны ўсё актыўней выводзяць пасяўныя агрэгаты на сяўбу ранніх яравых культур
У ААТ «Батвінава» за рулём энерганасычанай тэхнікі вопытны механізатар Юрый Болдыраў. Сёння ён заняты на палетках з аўсом, якога ў гаспадарцы плануюць пасеяць 600 гектараў. Усяго ж пад зерневыя і зернебабовыя культуры выдзелена плошча ў 890 га.
«Зямля яшчэ сырая, але на ўзвышшах работу праводзіць ужо можна і нават неабходна. Бо ж нездарма ў народзе кажуць: «Сей у гразь – будзеш князь». А для аўса гэта самы што ні на ёсць лепшы час», – усміхаецца хлебароб.