Краеведы Чечерщины посетили славный Быхов

Во время очередного путешествия по достопримечательностям Беларуси туристический маршрут привел краеведов Чечерщины на древнюю землю Быхова, край, где происходили знаменательные события – от сражений Русско-польской войны до передовых технологий современности.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Першым экскурсійным прыпынкам стаў быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей з шасцю эскпазіцыйнымі заламі, дзе юным аматарам пазнання новых ведаў з гісторыі жыцця беларусаў і членам раённага аб’яднання «ЧАК» расказалі, адкуль пайшоў і чым багаты гэты горад на правым беразе Дняпра ў Магілёўскай вобласці з колькасцю насельніцтва каля 17 тысяч чалавек. А дата яго заснавання выпадае на 1370 год. Некалі тут кіравалі князі Друцкія, Гаштольды, Хадкевічы і Сапегі. У XVI-XVIII стагоддзях у Быхаве знаходзілася адна з лепшых людвісарняў, дзе майстры самай высокай кваліфікацыі выраблялі гарматы, ядры, кальчугі, кулі і іншае для салдат арміі. Славіўся горад сваімі абарончымі ўмацаваннямі, землянымі валамі і бастыёнамі. З цікавасцю экскурсанты з другой гарадской школы слухалі аповед экскурсавода пра тое, як Быхаў перажыў асаду войскамі антысапегаўскай кааліцыі падчас так званай «Хатняй вайны» і затым пацярпеў ад Паўночнай. Сярод шматлікіх экспазіцый музея рабят зацікавілі археалагічныя знаходкі, геральдыка, прадметы вясковага побыту, зброя і салдацкае абмундзіраванне, а таксама прыцягнула ўвагу інфармацыйная нагляднасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Дарэчы, на Быхаўшчыне шануюць прозвішчы 14 Герояў Савецкага Саюза і імя 11-гадовага патрыёта, юнага партызанскага сувязнога Марата Казлова, якому карнікі адрэзалі вушы і нос, выкалалі вочы, паламалі рукі і ногі, а затым нежывога выкінулі ў роў.

Напрыканцы паездкі краязнаўцы наведалі былы ваенны гарадок, дзе размяшчаўся гарнізон марской авіацыі Балтыйскага флоту і база ракетаносцаў, зрабілі фотаздымак на фоне самалёта-знішчальніка і каля падножжа палацавазамкавага ансамбля былых уладароў горадакрэпасці. Экскурсія папоўніла гістарычныя веды школьнікаў і краязнаўцаў, за што ўсе яны ўдзячны арганізатару паездкі старшыні аб’яднання «ЧАК» Пятру Несцяровічу і за аказаную дапамогу транспартам – загадчыку аддзела адукацыі Але Гулевіч.

Валентина БОГДАНОВИЧ.

Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика