Чечерянин Николай Саханов вышел в финал областного этапа конкурса «Жывая класіка»

Участники и призеры районного этапа.
Победители районного этапа республиканского конкурса юных чтецов «Жывая класіка» соревновались за звание лучшего в области. Николай Саханов из Мотневичской школы вышел в финал.
Текст автор подготовил на белорусском языке.
Выхаванка раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліса Краўчанка, гімназістка Злата Лашкевіч, вучаніца Нісімкавіцкай школы Ксенія Сапрыка і матнявіцкі школьнік Мікалай Саханаў змагаліся за званне лепшага чытальніка на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Гэта права яны заслужылі дзякуючы сваёй перамозе на раённым этапе, у якім прынялі ўдзел 43 вучня з 14 устаноў адукацыі. Школьнікі ў чатырох узроставых катэгорыях дэманстравалі свае ўменні. Са сцэны гучалі паэтычныя радкі, а таксама проза на беларускай мове. Журы ацэньвала канкурсантаў па розных крытэрыях, сярод якіх адпаведнасць вобразу і яго цэласнасць, выбар тэксту, узровень выканаўчага майстэрства, пачуццё жанравай і стылявой прыналежнасці і артыстызм. Дэкламацыя шматлікіх удзельнікаў суправаджалася музычным і візуальным афармленнем. Дэталёва былі праработаны і касцюмы. Аматары нацыянальнай літаратуры змаглі раскрыць і данесці да прысутных прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.
Трэба адзначыць, Мікалай Саханаў выйшаў у фінал абласнога этапу конкурсу. Спадзяёмся, што яго пранікнёнае выступленне, у якім ён выказвае сваю любоў да роднай літаратуры і радзімы, будзе высока ацэнена.
Алла КИСЕЛЕВА.
Фото автора.