ХЛЕБ – УСЯМУ ГАЛАВА
Учора на жытнёвым палетку ААТ “МатнявічыАгра” адбыліся раённыя зажынкі. Да хлебаробаў з працоўным наказам, пажаданнямі здароўя і спрыяльнага над-вор’я звярнуўся старшыня райвыканкама В.Дарашэвіч. Віктар Рыгоравіч заўважыў, што галоўнае не вырасціць хлеб, а сабраць ураджай без страт, усё да апошняга зернейка. На ўдалы зачын прачытаў малітву і асвяціў тэхніку і земляробаў святой вадою айцец Георгій. Артысты бабіцкага народнага калектыву “Лёс” паказалі народны абрад зажынак, задобрыўшы лустай караваю ніўку радзіць і на наступны год. Сімвалічны першы сноп быў ганарова перададзены кіраўніку раёна. І калі над полем лілася матчына жніўная песня, верылася – усё будзе добра. Няхай неба дапамагае нам. С Богам, у добры шлях!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.