ПЛЮСЫ І МІНУСЫ Ў РАБОЦЕ

На Чачэршчыне падведзены вынікі працоўнай дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў за 9 месяцаў. У цэлым, тэмп росту валавай прадукцыі склаў 119,7% у грамадскім сектары і 118% ва ўсіх катэгорыях гаспадарак пры плане 113%. Вышэй раённага паказчыка спрацавалі ў КСУПах “Нісімкавічы” – 155,4%, “Палессе” – 148,7, “Звязда” – 129,8 і “Вазнясенск” – 121,5%. Не выканалі планавае заданне тры гаспадаркі раёна: філіял “Прыазёрны” (105,9 % пры плане 115), ААТ “Отар” (108,3 пры плане 112%) і КСУП “Роўкавічы” (115,9 % пры плане 118,5).
Не лепшым чынам ідзе выкананне дзяржаўнай праграмы “Малако”. У “хвасце” сёння застаюцца КСУПы “Батвінава” – 80,2% і “Нісімкавічы” – 84,5%. Не спраўляюцца з заданнем па надою малака на карову жывёлаводы КСУПаў “Палессе” – 2540 кг, “Нісімкавічы” – 2382 кг і “Батвінава” – 2317 кг.
Што датычыцца галіны раслінаводства, то тэмп росту валавай прадукцыі па раёну складае 119,7%, з кожнага гектара намалочана 32,8 цэнтнера, а гэта вышэй за мінулагодні паказчык на 5,5 цэнтнера. Нізкі ўраджай зерневых у гэтым годзе адзначаецца ў КСУП “Палессе” – 23,8 ц/га.
У сувязі з гэтым раённы выканаўчы камітэт рэкамендаваў разгледзець работу сельгаспрадпрыемстваў раёна за 9 месяцаў на пасяджэннях эканамічных саветаў з дэталёвым разборам дапушчаных промахаў, у перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы вытворчасць валавай прадукцыі ажыццяўляць згодна распрацаваным заданням і прагнозным паказчыкам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика