Юные чечерские краеведы прошли по следам солдатского подвига

Для детей второй городской школы, посещавших летний оздоровительный лагерь, члены краеведческого районного объединения «ЧАК» провели очередную поездку по знаменитым местам края. На этот раз организовали ознакомительный экскурс в период Великой Отечественной войны.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Для рабят другой гарадской школы, якія наведвалі летні аздараўленчы лагер, члены краязнаўчага раённага аб’яднання «ЧАК» правялі чарговую паездку па славутых мясцінах краю. На гэты раз арганізавалі азнакамленчы экскурс у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Ведаць гісторыю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прозвішчы сваіх герояў, якія ахвяравалі жыццём за мірную раніцу і магчымасць ладзіць сваю будучыню па ўласным жаданні – абавязак сучаснікаў. Пра неўміручы подзвіг савецкага салдата дарослыя расказалі дзецям на «Чачэрскім рубяжы». Тут у пачатку крывавых 40-х ішлі жорсткія баі за абарону Чачэрска, падчас якой загінула шмат байцоў Чырвонай арміі. Памяць аб іх ушанавалі мінутай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнай пліты. Затым рабяты ўсе разам навялі парадак на магіле ахвяраў фашызму ў Добрыні, дзе пахаваны 32 жыхары з суседніх вёсак, растраляных нямецкімі карнікамі за тое, што яны і іх родныя дапамагалі партызанам біць ворага. Як сімвал смутку і горычы за смерць сталых і падлеткаў запалілі свечку. Канчатковым прыпынкам турыстычна-гістарычнай паездкі стаў Залескі кінаканцэртны цэнтр. Школьнікам паказалі музейны пакой Героя Савецкага Саюза Мікіты Круглікава, паведалі аб неўміручым подзвігу і мужным сэрцы адважнага танкіста. Паралельна ішла дэманстрацыя мастацкай кінастужкі «Брэсцкая крэпасць», а напрыканцы мерапрыемства для ўсіх удзельнікаў экскурсіі арганізавалі праверку ведаў на ваенную тэматыку. Бліц-апытанне вытрымалі не ўсе. Як аказалася, лепшымі пазнаннямі гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны валодаюць вучні гімназіі.










Ад’язджаючы дадому, юныя краязнаўцы і члены «ЧАК» праспявалі разам песню «Бухенвальдскі набат», а па дарозе пад гармонік Любові Галубіцкай двойчы выканалі легендарную славутую «Кацюшу».
За аказаную падтрымку ў арганізацыі паездкі краязнаўцы ўдзячны загадчыку аддзела адукацыі Але Гулевіч і работнікам Залескага ККЦ.
Валентина БОГДАНОВИЧ.
Фото автора.