В сфере почтовой связи прошла половина жизни Тамары Балыковой

Тамара Балыкова.

У каждого человека своя судьба и земной путь. Жительница деревни Беляевка Тамара Балыкова 40 зим и весен из своих 85 лет, которые женщина отметила на днях, провела, работая в сфере почтовой связи.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Ужо 16-гадовым падлеткам, з пісьмовага дазволу матулі, сінявокая дзяўчына выконвала абавязкі начальніка Бяляеўскага аддзялення сувязі на перыяд знаходжання ў дэкрэтным адпачынку пастаяннага работніка. Атрымаўшы базавую адукацыю, ёй гэта справа аказалася па плячы. Тамара Дзям’янаўна хуценька авалодала ведамі і метадам работы на кіраўнічай пасадзе. На той час сельскае аддзяленне, у якім акрамя начальніка налічвалася 3 паштовыя работнікі, абслугоўвала звыш 1600 чалавек з ліку не толькі бяляеўскіх, але і жыхароў суседніх вёскак Каменка, Томіна, Пехцерава, Падыгрушка і інш. Пэўны час жанчына ўзначальвала Залескае, Бердыжскае, Загорскае аддзяленні. Калясіла па ўсім раёне. Але большую частку свай працы аддала ў АПС роднай вёскі. Калі выйшла замуж і нарадзіла сына з дачкой, то і яны дапамагалі матулі – сартыравалі газеты, святочныя паштоўкі, канверты з лістамі. І, пакуль маці выдавала пенсію, разносілі карэспандэнцыю па хатах. За сумленнасць і бездакорныя адносіны да службовых абавязкаў Тамара Балыкова адзначана медалём «Ветэран працы». У побыце яна была такая ж энергічная, старанная і рухавая. На падворку гадавалася шмат жывёлы, на градках бушавала бульба і гародніна, пакрысе падрасталі дзеці. І ўсюды трэба было прыкласці руку, увішнасць і старанне. У вольную ж хвіліну Тамара Дзям’янаўна любіла паспяваць, а на святах – патанчыць і павесяліцца. На вясковых вечарынах ці на вяселлі старэйшых братоў яна да мазалёў лупіла ў бубен. Так выбівала рытм і такт, што любому мужчыну – на зайздрасць. А якія выдавала каленцы пад гармонік мясцовых віртуозаў!

Праляцеў час, мінула маладосць. Ужо 15 гадоў як засталася без мужа. Нахлынулі хваробы, іншы раз адольвае нуда. Аднак сумаваць і маркоціцца не даюць дзеці, 8 унукаў і 2 праўнукі. Наведваюць маці і бабулю, цікавяцца здароўем і абавязкова дораць свае шчырыя абдымкі. А да святочнага дня яе 85-годдзя падрыхтавалі пяшчоты, увагі і любві аж праз край. Что ж, такой падзякі і клопату яна вартая хаця б толькі за тое, што дала жыццё нашчадкам і не шкадуе ім добрага слова, шчодрага стала і цеплыні душы.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика