Победителем «соломенного» конкурса признана «Звезда»

На Гомельщине подвели итоги областного смотра-конкурса на лучшую композицию из соломы среди организационных структур областной профсоюзной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Конкурс быў арганізаваны з мэтай развіцця творчага і духоўнага патэнцыялу членаў прафсаюза і праходзіў з 26 верасня па 4 кастрычніка.

Прыемна адзначыць, што найлепшай саламянай канструкцыяй прызнана малая архітэктурная форма ААТ «Звязда». Над яе ўвасабленнем тры дні працавалі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сяльгаспрадпрыемства Алена Серыкава, інжынер па ахове працы Максім Мінін і начальнік вартаўнічай аховы Павел Пастушэнка.

Канструкцыя «Я люблю Беларусь» знешне напамінае Мірскі замак, а буслы – як сімвал нашай вольнай і мірнай краіны. За перамогу прадугледжаны дыплом і грашовае ўзнагароджанне ў памеры 10 базавых велічынь.

Другое месца ў конкурсе прысуджана саўгасу «Кармянскі» суседняга раёна, а на трэцім – фантазія і выдумка прафсаюза работнікаў АПК рагачоўскага ТАА «Бабоўскі». Віншуем!

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика