В планах директора РДК Татьяны Богословской много креативных идей
В конце декабря прошлого года молодая, одаренная и увлеченная любимым делом Татьяна Богословская заняла пост директора районного ДК. В сферу культуры она пришла в 2011 году.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Прафесійныя навыкі падмацавала падчас вучобы ў Магілёўскім каледжы мастацтваў. А потым атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржуніверсітэце культуры і мастацтва на факультэце культуралогіі па спецыялізацыі «менеджмент міжнародных культурных сувязяў». Доўгі час працавала ў Залескім кіна-канцэртным цэнтры. А калі вызначылася вакансія дырэктара ДК, пагадзілася на прапанову і ўзначаліла калектыў культработнікаў.
Пад началам Таццяны Багаслоўскай больш 60 штатных работнікаў з 12 устаноў культуры ў горадзе і на вёсцы. З першых крокаў дырэктар пачала работу з пытанняў па стварэнні камфортных умоў для работы калектыву і арганізацыі цікавых культурна-масавых мерапрыемстваў для насельніцтва. Удзел мясцовых артыстаў у шматлікіх творчых конкурсах і фестывалях таксама ў прэрагатыве кіраўніка. І чачэрскія спевакі і музыканты паказваюць неблагія здольнасці. Так, гукааператар і спявак Аляксей Паўлюкевіч стаў пераможцам у намінацыі «За лепшую драматургію песні» на ХХV фестывалі афганскай песні «Время выбрало нас», які адбыўся ў Жлобіне. Народны гурт «Палесачка» прывёз дыплом 1-й ступені за ўдзел у абласным адборачным туры XVII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». А дзіцячы гурток «Карамель», які вядзе Кацярына Мамрукова, удастоены 3-га месца ў намінацыі па вакальным спеве ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і юнацкай мастацкай творчасці «Зорачкі Адыгеі». Наогул, у раённым і сельскіх дамах культуры дзейнічае шмат гурткоў і клубаў па інтарэсах, дзе таленавітыя дзеці і моладзь могуць сябе праявіць і раскрыць прыродны дар.
На Чачэршчыне 9 вакальных ансамбляў і калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне «народны». Многія з іх ужо пацвердзілі і замацавалі гэты пачэсны статус. Важна і надалей творча развівацца, а таму для якаснай іх работы, а таксама для задавальнення патрэб насельніцтва цікавымі хвілінамі вольнага часу, культустановы раёна забяспечваюцца матэрыяльна-тэхнічнай базай. Так, папоўніліся неабходным абсталяваннем палескі, бабіцкі і іншыя клубы, абнаўляюцца сцэнічныя касцюмы. Адчувальную падтрымку ў гэтым накірунку аказваюць спонсары. Напрыклад, дзякуючы дырэктару ААТ «Отар» Таццяне Струк былі набыты музычныя інструменты – барабанная ўстаноўка, дзве электра – і басгітара для правядзення фестываляў і арганізацыі канцэртнай дзейнасці маладзёжнымі музычна-інструментальнымі гуртамі.
У планах Таццяны Аляксандраўны шмат добрых перамен і крэатыўных задумак – усё для таго, каб забяспечыць аўдыторыю краю якасным культурным абслугоўваннем. Безумоўна, дзякуючы яе маладому задору і дыпламатычнаму кіраўніцтву ўсё атрымаецца.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.