Артистизм и творческий запал чечерского ансамбля «Свой стиль» чарует зрителя

Народный вокальный ансамбль «Свой стиль».

На чечерской сцене народный вокальный ансамбль «Свой стиль» – желанный гость из числа молодых и талантливых артистов. Уже много лет девчата радуют зрителей доброй песней и мастерским певческим исполнением.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

А пачалося ўсё 16 гадоў таму, калі былы мастацкі кіраўнік Алена Осіпава прапанавала стварыць новую маладзёжную групу. Нават і назву ёй прыдумала. З таго часу «Свой стыль» набіраўся прафесіяналізму і самастойнасці.

За тэрмін шматгадовай работы творчы склад ансамбля амаль не мяняўся, у калектыве было 3-4 чалавекі. Сёння жаночы гурт – гэта мастацкі кіраўнік Марыя Мамекіна і салісты Кацярына Мамрукова і Святлана Новікава. У рэпертуары калектыву шмат песень рускіх, беларускіх народных у сучаснай апрацоўцы, патрыятычных, вясёлых і лірычных. Над фасонам і кроем касцюмаў працуе Святлана Новікава. Для кожнага музычнага нумара прадугледжаны свой стыль, дызайн і тэматычная прадумова. Артысты неаднаразова выступалі з канцэртамі ў Карме, Ветцы, Гомелі, Светлагорску, Магілёве і іншых гарадах. Пабывалі ў расійскім Валакаламску. І адусюль вярталіся с граматамі і дыпломамі за высокае спеўнае майстэрства. Вось і нядаўна сталі лаўрэатамі міжрэгіянальнага фестывалю народнай творчасці «Калядныя вечары», які штогод праводзіцца на Светлагоршчыне. Рэпертуар гурта складаецца з некалькіх дзясяткаў песень, звыш 50 канцэртных нумароў – галоўны музычны рэсурс.

Талент і творчае дараванне калектыву высока ацэньваюць як гледачы, так і прафесіянальныя спецыялісты. І адзнака сцэнічнаму майстэрству дзяўчат годная – у мінулым годзе ансамблю «Свой стыль» прысвоена званне «народны». Такім чынам, гурт стаў у раёне дзявятым па ліку ў дадзеным пачэсным статусе. Вядома, што дабіцца ўсеагульнага прызнання дапамаглі не толькі цудоўныя артыстычныя здольнасці і прывабны выгляд салістак. Гэта вынік доўгай і карпатлівай работы, пастаянных рэпетыцый і працы над іміджам. Але «Свой стыль» крок за крокам адточваў спеўныя задаткі, упэўнена дабіваўся сваёй мэты і неўзабаве выйшаў у рэйтынг лепшых мастацкіх калектываў Чачэршчыны.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика