Чечерским культработникам за хорошую работу – низкий поклон
В День культработника многие из тех, кто посвятил свою жизнь сфере культуры, заслуживают добрых слов благодарности за многолетний добросовестный труд.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Гэта людзі, якія ў будні і святы, зімой і летам нясуць у масы святло, настрой і пазітыў, якія беражліва захоўваюць традыцыйную спадчыну і перадаюць нацыянальныя традыцыі маладому пакаленню.
Прафесія асветніка культуры патрабуе ад чалавека не толькі адказнасці за сваю справу. Праз музыку, песню, танец, кнігу, абрадавую дзею, вышываны рушнік і вусна-паэтычную творчасць адбываецца працэс раскрыцця духоўнага багацця нашага народа, яго каштоўных культурных здабыткаў і мудрасці. У горы і радасці людзі звярталіся да песні, лірычныя мелодыі дапамагалі суцешыць сэрца і справіцца з трывогамі, а вясёлыя матывы надавалі радасным хвілінам жыцця святочнасць і задавальненне.
Нізкі паклон і вялікая павага вам, кіраўнікі ўстаноў, мастацкіх калектываў і аматарскіх аб’яднанняў, бібліятэкары, метадысты, рэжысёры, музыканты, канферансье, вадзіцелі і ўсе, ад каго залежыць захаванне культурнай Бацькаўшчыны і наша нацыянальная ідэнтычнасць. Са святам!
Валентина ПРАНКЕВИЧ.