Уже более полувека дарят радость праздника в Меркуловичском ЦСДК

Народный коллектив «Меркулавіцкія вячоркі».

Этот год, объявленный в стране Годом качества, для чечерских культработников отмечен рядом знаковых событий – 2024 год стал юбилейным для некоторых учреждений отрасли.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

У маі споўнілася 55 гадоў з дня адкрыцця Меркулавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры. Дзень за днём тут памнажаліся творчыя здабыткі і пашыраліся культпаслугі насельніцтву. Сёння ў ЦСДК склаўся цвёрды касцяк вопытных прафесіяналаў, якія дораць людзям настрой і пазітыў, зберагаюць бацькоўскія звычаі. За доўгі час існавання тут змяніўся шэраг штатных работнікаў і кіраўніцтва. Мясцовым жыхарам добра вядома прозвішча дырэктара Алены Бозікавай. Кіраўніцтва клубам прыняла ў 1972 годзе і ўзначальвала калектыў больш за 30 гадоў. Менавіта Алена Фёдараўна была ініцыятарам стварэння і мастацкім кіраўніком фальклорнага гурта «Меркулавіцкія вячоркі», які ў 1993 годзе абараніў званне «народны». Наогул жа спачатку і да скону яна ўсю сябе аддала працы ў сферы культуры. Яе не стала ў кастрычніку 2006-га ва ўзросце 79 гадоў. Але Алена Фёдараўна пакінула добрую аб сабе памяць і багатую традыцыйную скарбніцу. У Меркулавічах грунтоўна ўкараніўся абрад ваджэння Куста, які адрадзіла таксама Алена Бозікава. Дырэктар душой і сэрцам балела за сваю работу, вышуквала новыя метады і падыходы да культурнага абслугоўвання дзяцей і дарослых. І гэта дало свае вынікі – у раённым конкурсе Меркулавіцкі ЦСДК выходзіў ў лідары па паказчыках працы ў галіне культуры, а калектыў неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі і дыпломамі за прафесіяналізм і захаванне народных традыцый. Такую высокую планку падтрымлівае і цяперашні склад культработнікаў пад началам Вольгі Дзямідавай.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика