Полесская библиотека оказывает услуги уже 95 лет
Ни много ни мало – 95 зим и весен насчитывает полесская сельская библиотека. Точная дата открытия учреждения неизвестна, его историю можно проследить с 1929 года.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Менавіта тады, калі верыць пісьмовым крыніцам, у Палессі працавала хата-чытальня. У 1947-м яна размяшчалася ў будынку сельскага Савета, канфіскаванага ў мясцовага бурмістра. Фонд складаўся з 30-40 экзэмпляраў: газеты, часопісы і брашуры. Да 1955 года бібліятэкарам хаты-чытальні быў Міхаіл Гарбачоў. Пасля тут працаваў Уладзімір Клімянкоў. У 1957-м чытальня была перанесена на пасёлак Барсукі, і ў гэтам жа годзе пераіменавана ў бібліятэку. У 1960 годзе ўстанову культуры прымае Міхаіл Болсун. Кніжны фонд павялічыўся да 3200 экз., чытачоў на стацыянарным абслугоўванні было 175 чалавек. Пачалі работу перасоўныя бібліятэкі, якія абслугоўвалі вёскі Палам, Балсуны і пасёлак Калініна. У 1961 годзе бібліятэку перанеслі ў Палессе ў будынак сельсавета. Загадчыкам стаў Аляксей Мельнікаў. Затым на гэтай пасадзе працавалі Паліна Райкова, Ала Стэній, Алег Бабаедаў, Валянціна Лабанава, Ніна Дружкова, Тамара Лашкіна, Валянціна Лашкіна.
У 1975 годзе адкрылася дзіцячая бібліятэка. Яе першым бібліятэкарам стала Надзея Болсун. У жніўні 1985-га вясковую бібліятэку ўзначаліла Ніна Патапава. Жанчына не толькі выдавала кнігі і далучала да друкаванага слова мясцовых жыхароў. Ніна Фёдараўна кропля па кроплі збірала і занатоўвала разнастайныя легенды і паданні, цікавыя матэрыялы пра Чачэршчыну, сваю і навакольныя вёскі. На базе бібліятэкі яна стварыла краязнаўчы фонд з гістарычнымі даследваннямі і фотаматэрыяламі.
За добрасумленную працу неаднаразова была прызнана лепшай у раёне сярод бібліятэчных работнікаў. Выходзіла ў пераможцы абласнога конкурсу «Бібліятэка, неабходная грамадству». Гаворачы пра бібліятэку, нельга не ўспомніць і загадчыцу ЦСДК Надзею Патапаву. У прафесіі жанчына два з лішнім дзясяткі гадоў, а на пасадзе загадчыцы клуба з 2005-га. Прычым Надзея Васільеўна ўжо 3 гады як на заслужаным адпачынку. Але работу сваю любіць, як і тыя песні, што гучаць на палескай зямлі на шматлікіх святах і вечарынах.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.