Печатное слово и красивые куклы привлекают читателей в ботвиновскую библиотеку

Кукольное чудо Светланы Перевозниковой.

У Ботвиновской сельской библиотеки вполне почтенный возраст – в этом году ей исполнилось 70.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

А пачыналася ўсё з рашэння Глыбочыцкага сельвыканкама ў 1954 годзе аб стварэнні Прычалесненскай сельскай бібліятэкі. У фондах тады налічвалася 186 экзэмпляраў кніг, якія выдавала чытачам бібліятэкар Галіна Трафімава. Ішоў час, ёй на змену прыйшла Лідзія Макеева. К 1957 году на кніжных паліцах размясцілася 2350 экзэмпляраў друкаванага матэрыялу. У лютым 1963-га бібліятэку перанеслі ў Батвінава, у памяшканні праўлення калгаса для гэтых мэт было выдзелена два пакоі. А праз 16 гадоў яе зноў перавялі, на гэты раз у мясцовы клуб. У 1980-м бібліятэку прыняла Надзея Пятрова, якая забяспечвала кніжным абслугоўваннем 866 чалавек з Прычалесні і Батвінава. Цікавасць да друкаванага слова ўзрастала і хутка фонды ўстановы культуры павялічыліся да 9737 экзэмпляраў. Сёння на чале бібліятэкі стаіць Святлана Перавознікава, на гэтай пасадзе яна ўжо 10 гадоў. Фонды складаюць каля 11 тысяч экэмпляраў, колькасць пастаянных абанентаў – 280 чалавек. Кнігавыдача за мінулы год склала 6800 экз. Галоўныя наведвальнікі – вучні мясцовай школы, а таксама вяскоўцы. Адметным з’яўляецца тое, што акрамя любімай работы Святлана захапляецца калекцыяніраваннем лялек, якіх у яе больш за 350. Для іх яна шые эксклюзіўнае адзенне, наводзіць прычоскі і выстаўляе свае калекцыі на раённых і іншых фэстах. А бібліятэку ператварыла ў творчую майстэрню, дзе распавядае школьнікам пра сваё хобі і з гонарам дэманструе прывабных лялечных прыгажунь.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика