Ботвиновский музей хлеба – сокровищница народной мудрости и традиций

Ирина Никишова.

Про ботвиновский Музей хлеба слухи ходят по стране и за ее пределами. Слава о сладком ботвиновском хлебе распространилась даже за дальнее зарубежье, сюда приезжали туристические группы из Италии, России, Германии, Эстонии.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Шмат жадаючых паласавацца беларускім боханам з залацістай скарынкай і сёння. На чаргу ў музей запісваюцца нават за месяц уперад. А ініцыятарам яго стварэння выступіла загадчыца культурна-спартыўнага цэнтра Ірына Нікішова. Пакрысе збірала экспанаты і бабуліны рэцэпты па выпечцы хлеба. Рамантавала будынак і вышуквала сродкі на рэканструкцыю і папаўненне матэрыяльнай базы. З дапамогай раённых улад і пры падтрымцы спонсараў задуманае здзейснілася. А крокам да добрых перамен паслужыў аб’яўлены конкурс мясцовых ініцыятыў праекта Еўрапейскага саюза ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні Рэспублікі Беларусь». Тагачасны дырэктар раённага Дома культуры Таццяна Тульжэнка распрацавала ініцыятыву «Музей хлеба», якая прадугледжвала фінансаванне ў памеры 30 907 еўра. У ліку 30 краін свету Батвінаўскі КСЦ стаў удзельнікам асноўнага конкурсу і знайшоў матэрыяльную падтрымку. У будынку ўстанавілі новыя вокны і дзверы, набылі необходнае абсталяванне, посуд, народныя касцюмы, электрапеч, добраўпарадкавалі пешаходную дарожку. Утульную хатку займела ўсімі любімая каза Маня. Пры КСЦ было створана дзіцячае аб’яднанне па інтарэсах «Каласок» для назапашвання мясцовага фальклору. І напачатку сакавіка 2018 года адбылося адкрыццё турыстычнага аб’екта пасля рэканструкцыі.

У гэтым месяцы Музею хлеба спаўняецца 10 гадоў. Тут цікава і відовішчна праходзяць паказы беларускіх абрадаў земляробчага календара веснавога і восеньскага цыклаў – зажынкі, дажынкі, Каляды, Ваджэнне куста і іншыя. У працэсе дзеі паказваецца, як вырошчваюць і збіраюць пшанічныя зярняты, рэкламуюцца сакрэты прыгатавання велікодных кулічоў і масленічных бліноў. Гараджан цікавяць вышываныя рушнікі, жорны, самапрадкі, качалкі і прасы на вуглях. Гасцям прапануецца самім замясіць цеста і паставіць у гарачую рускую печ. У батвінаўскім Музеі хлеба заўсёды шматлюдна, каларытна, весела і па-хатняму ўтульна. Усё гэта – вялікая заслуга Ірыны Нікішовай. І нездарма на святкаванні 865-годдзя горада да працоўных заслуг дбайнай гаспадыні дадалі яшчэ адну – Ірыну Міхайлаўну ўшанавалі як пачэснага грамадзяніна Чачэрскага раёна.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика