У дошкольного лесничества, действующего в чечерском детском саду, большие и важные цели

Фото: Чечерский спецлесхоз.

Любовь и уважение к лесу необходимо прививать с детства, чтобы еще с ранних лет воспитать в человеке чувство ответственности за окружающий мир, экологию и все, что его окружает.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

З гэтай мэтай у краіне былі створаны дашкольна-школьныя лясніцтвы. У мінулым годзе такое аб’яднанне сяброў лесу пачало дзейнічаць на базе санаторнага дзіцячага ясляў-сада ў Чачэрску. Сёлета адбыўся яго першы выпуск, і эстафету прынялі новыя сябры лесу – 29 хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшых груп. Гэтымі днямі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім рабят пасвяцілі ў юныя лесаводы і яны далі клятву шанаваць і берагчы прыроднае багацце.

На ўрачыстасці прысутнічалі дырэктар спецлясгаса Аляксандр Скакалаў і ідэолаг Ігар Гаспадароў, а такама выхавацелі і адміністрацыя садка. У гэты дзень на тэрыторыі дашкольнай установы дарослыя і дзеці дапоўнілі раней пасаджаную алею «Сувязь пакаленняў» кустамі вечназялёнага самшыта і заклалі капсулу часу для будучых пакаленняў з пісьмовым пасланнем і малюнкамі на тэму, якой бы сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі хацелі бачыць сваю Чачэршчыну і яе лясныя ўгоддзі праз 15 гадоў.

«Захаванне ланцужка пераемнасці пакаленняў і выхаванне любові і беражлівых адносін да прыроды – важны кампанент у станаўленні гарманічнай і развітой асобы, – даў адзнаку мінуламу мерапрыемству дырэктар спецлясгаса Аляксандр Скакалаў. – Дашкольнае лясніцтва для рабят – выдатная магчымасць паўдзельнічаць у цікавых акцыях і бліжэй даведацца аб прафесіі лесавода, у гульнёва-пазнавальнай форме атрымаць асновы экалагічнай культуры і грамадзянска-патрыятычнага выхавання, любові да зямлі і сваёй малой радзімы».

Янина ДАНОВИЧ.
Фото предоставлено администрацией спецлесхоза.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика