Животноводы из «Вознесенска» всегда работают с настроением

Наталья Новикова, Григорий Крупенькин, Татьяна Копылец.

Продовольственную безопасность страны наряду с другими тружениками Чечерщины обеспечивает сплоченный и дружный коллектив молочно-товарной фермы «Вознесенск».

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Тут умеюць добрасумленна і карпатліва працаваць, па-гаспадарску клапаціцца пра вялікі грамадскі статак. А ўсяго рагатае пагалоўе на ферме складае 1851 адзінку, у тым ліку 301 – дойная група.

Шмат гадоў у перадавіках вытворчасці вопытны жывёлавод Рыгор Крупенькін. Разам з жонкай Рытай Іванаўнай ён даглядае 130 бычкоў і цялушак ва ўзросце ад нуля да 3 месяцаў. Прывагі іх пярэстых выхаванцаў складаюць у сярэднім 800 грамаў у суткі на адну ўмоўную адзінку.

А нядаўна ў калектыў з дэкрэтнага адпачынку вярнулася Таццяна Капылец. Пад сваю апеку жанчына прыняла цялушак ад 3 да 6 месяцаў і перадзлучнога перыяду. Іх належны стан і дастатковы рацыён харчавання – гарантыя здаровага матачнага пагалоўя і такога ж моцнага маладняку.

Клопаты ж па надоях малака – на плячах Наталлі Новікавай. Двойчы на дзень аператар машыннага даення здабывае свежую малочную прадукцыю ад 64 галоў дойнага статка. Валавы надой у верасні ад групы рагуль Наталлі Пятроўны склаў 27 513 кілаграмаў. У цэлым жа па МТФ за дзень вал малака дасягае 5,9 тоны, або 19,6 кг на ўмоўную галаву.

Кіраўніцтва гаспадаркі выказвае вялікую падзяку ўсім жывёлаводам фермы, іх руплівым рукам і ўскладае надзею на далейшую плённую працу згуртаванай і зладжанай каманды.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика