Чечерские краеведы посетили Жиличский музей

Величественный дворец впечатлил чечерян.

Знакомство с пейзажами родной Беларуси, архитектурными ценностями края и Гомельщины привело в Жиличский дворцово-парковый комплекс юных краеведов и членов районного объединения «ЧАК».

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Пасёлак Жылічы ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці вядомы з ХІІІ стагоддзя. Населены пункт славіцца сваім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжам і палацава-паркавым ансамблем Булгакаў. Праект палаца быў выкананы па заказу маршалака дваранства Бабруйскага павета Ігнація Булгака, якому маёнтак перайшоў ва ўладанне напачатку ХІХ стагоддзя. Будаўніцтва пачалося ў 1823 годзе. Палац у выглядзе замкнутага чатырохвугольніка, які называюць мясцовым Версалем, быў цэнтрам грамадскага жыцця, тут праводзіліся прыёмы, танцы, урачыстасці, сямейныя святы і іншае.

Сёння ў яго адноўленым паўднёвым флігелі размяшчаецца музей з дзвюма асноўнымі экспазіцыямі. На першым паверсе знаходзіцца выстава савецкага перыяду «Старая кватэра», на другім – «Канапавы пакой» і «Гісторыя. Этнаграфія», дзе выстаўлены прадметы вясковага побыту дарэвалюцыйнага перыяду, карціны, уражваюць маштабам магутныя калоны і высокія сцены. Усяго ў фондах музея налічваецца звыш 4 тысяч экспанатаў. Юныя краязнаўцы другой гарадской школы прайшлі па экспазіцыйных залах, пазнаёміліся з гісторыяй горада і яго былымі ўладальнікамі, дакрануліся да далёкага мінулага, прагуляліся па паркавым алеям.

«Нас уразіў інтэр’ер палаца, яго ўнікальная планіроўка і шыкоўнае ўбранства, антыкварная мэбля і пазалота насценнага роспісу, – дае адзнаку мінулай экскурсіі кіраўнік раённага аб’яднання краязнаўцаў Пётр Несцяровіч. – Рабятам было і цікава, і карысна даведацца пра культурна-духоўныя каштоўнасці. Думаю, гэта наглядны ўрок гісторыі для чачэрскіх школьнікаў. Пазнаючы Беларусь, яны вучацца любіць сваю радзіму і яе нацыянальныя здабыткі».

Янина ДАНОВИЧ.
Фото предоставлено РО «ЧАК».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика