“МЫ ЗА ЖЫЦЦЁ АБАВЯЗАНЫ”

Франтамі вайны прайшла ўвесь перыяд вызвалення Савецкага Саюза ад “карычневай чумы” медыцынская сястра Варвара Пятроўна Чулкова з вёскі Палессе. Не жаночая салдацкая справа закінула маладзенькую дзяўчыну на перадавыя пазіцыі Польшчы, Венгрыі і часткова Германіі. На худзенькіх жаночых плячах медсястра вынесла з-пад абстрэлу не адзін дзесятак байцоў. Азёрныя вочы патрыёткі выпраменьвалі адкрытую нянавісць да ворага, а храбрае сэрца білася мацней ад радасці пры кожных новых кроках да перамогі. Перамогі, якую яна набліжала і ўсё ж дачакалася, а цяпер расказвае пра гэта сваім нашчадкам. За адвагу і мужнасць Варвара Пятроўна ўзнагароджана медалём “За Перамогу над Германіяй”, мае шмат юбілейных медалёў. На днях ветэрану вайны споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць юбіляра прыехалі старшыня райсавета ветэранаў П.Д. Мельнікаў, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання А.М. Бацанава, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Н.У. Чабатарова, старшыня Палескага сельсавета А.Ф. Мельнікаў і школьнікі. Кветкі і падарункі прыйшліся да густу, але больш за ўсё жанчына была ўдзячна за ўвагу сучаснікаў і іх непадробную падзяку за шчаслівае мірнае жыццё.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика