Добрый вечер добрым людям, или Как белорусы проводят колядки

Иллюстративное фото из открытых источников.

Вечер с 13 на 14 января в народе называют щедрым, богатым. А еще его считают святым, потому как накануне праздника Васильев день принято колядовать.

Текст подготовлен автором на белорусском языке.

Шчадроўкі заўсёды суправаджаліся песнямі, танцамі і абавязкова праводзіліся з удзелам тэатралізаваных герояў і сімвалічным атрыбутам – васьміканцовай зоркай як увасабленне віфлеемскай. У нашых продкаў галоўнымі персанажамі былі Каза ці Мядзвездь, якія сімвалізуюць багацце, дабрабыт і моцнае здароўе. Павадыр вадзіў Казу на вяровачцы, а яе світа з ліку цыганоў і іншых ражаных спявалі калядныя матывы. У гурце валачобнікаў асобнае месца адводзілася Механошу, які збіраў гаспадарскія дараванні ў торбу, каб затым падзяліць паміж удзельнікамі дзеі, або напрыканцы калядавання гасцінцы выкладалі на агульны стол і ўсе разам частаваліся.

Калядоўшчыкам важна прытрымлівацца некаторых правілаў. Па-першае, трэба ведаць, што яны ўяўляюць сабой нешта накшталт валхвоў, пасланцаў паміж людзьмі і вышнімі сіламі. Віншуюць гаспадароў хаты і ўсіх дамачадцаў са святам і жадаюць шчасця, здароўя, поспехаў і іншага дабрабыту. Па-другое, перад тым як перасігнуць парог хаты неабходна павітацца і папрасіць дазволу. Напрыклад: «Добры вечар, пане гаспадару. Мы каляднічкі-падуладнічкі, прыйшлі вас павіншаваць з Новым годам ды з Калядамі. А ці вольна нам паспяваць ды павесяліцца?» Калі адказ атрымалі станоўчы, можна пачынаць святочную дзею – танчыць, прыпяваць, чытаць вершаваныя пажаданні для гаспадара, гаспадыні і іх дзяцей. Чым віншаванні будуць прыгажэйшыя і шчырыя, тым вышэй шанец атрымаць смачныя пачастункі. А атрымаўшы іх, не забывайце падзячыць дарыцеляў за добры прыём і гасцінцы. Напрыклад: «За гэту манетку каб у вас былі здаровымі дзеткі. За гэту цукерачку каб была гаспадыня як дзевачка. За гэта дараванне жадаем вам шчасця і кахання. А вось за гэтыя грошы каб быў ураджай харошы». Ну, ці нешта аналагічнае, што б ішло ад душы і ўсяго сэрца.

На Шчадрэц звычайна накрываюць багаты стол, дзе ўсяго даволі: галоўны атрыбут свята – бліны і абавязкова куцця, а таксама каўбаска, стравы са свініны, варэнікі, галубцы з грыбамі, арэхі і цукеркі.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика