Любимая работа и хобби чечерянки Дины Барановой

Дина Баранова.

Педагог-организатор государственного технического колледжа Дина Баранова своей профессиональной деятельности отдает и талант, и силы, и заботу. Главное, по мнению педагога, – пробудить в детях лучшие человеческие качества и воспитать одаренную и психологически устойчивую личность.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Дапамагаюць Дзіне Васільеўне ў вырашэнні гэтай важнай педагагічнай задачы рознабаковыя метады і прыёмы. Развіццё інтэлекту, раскрыццё творчых здольнасцей і проста размова па душы спрыяюць фарміраванню мыслення, моцнага характару, пашырэнню светапогляду навучэнцаў. «Дрэнных і неадораных дзяцей не бывае, трэба толькі знайсці падыход да кожнага, адчуць яго ўнутраны свет і зацікавіць чым-небудзь карысным», – лічыць педагог-арганізатар. І паказвае гэта на ўласным прыкладзе. Рабяты з задавальненнем прымаюць удзел у шматлікіх культурна-масавых фэстах, ваенна-патрыятычных акцыях, музычна-спеўных конкурсах і накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця мерапрыемствах. Юнакі і дзяўчаты пішуць сцэнарыі, прыдумваюць ролі і самі ж іх выконваюць. А тым, каму мала выступленняў на сцэне, або хто не мае ні голасу, ні слыху, прапануецца праявіць фантазію і крэтыў у рукатворным майстэрстве аб’яднання па інтарэсах «Калейдаскоп». Творчая майстэрня напамінае чароўную мануфактуру па вытворчасці дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, пачынаючы ад мініацюрных статуэтак-абярэгаў да вялікіх пано і кніжак-раскладак. У творчай рабоце тут прымяняецца шматлікая тэхніка ДПМ, як звычайная аплікацыя, так і абрэзкавае шыццё пэчварк і крэзі-пэчварк, а таксама шырока выкарыстоўваецца японскі стыль кінусайга. Уражваюць тонкасцю выканання цікавыя карціны з кветкамі і на патрыятычную тэматыку, сюжэты прыроднага багацця і архітэктурных каштоўнасцей Беларусі, вобразы казачных герояў і многае іншае.

Не дзіва, што такія работы высока ацэньваюцца на раённых і рэспубліканскіх конкурсах і выставачных вернісажах. Так, у мінулым годзе ў абласным конкурсе «Сімвалы, якія нас аб’ядноўваюць», прымеркаваным да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работа роставых кветак чачэрскага каледжа з выявамі канюшыны прызнана лепшай. Зараз рабяты працуюць над новай кампазіцыяй «Маёй Радзіме прысвячаю», дзе будзе прадстаўлены букет з рамонак, валошкаў і пшанічнага калосся.

Вось такі цудоўны свет разнастайных дзівосаў, зробленых уласнымі рукамі, раскрывае для рабят Дзіна Баранава. І ў кожны малюнак, у кожны шывок аўтар укладае душу і талент. Разам з цяплом мацярынскага сэрца за 30 гадоў працы ў дадзенай установе адукацыі Дзіна Баранава перадае навучэнцам гонар за беларускае паходжанне і павагу да людзей, любоў да зямлі, малой радзімы і нацыянальных традыцый.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика