Фамилия начальника планово-производственного отдела ДЭУ-115 Натальи Корнеевой занесена на районную Доску почета

Наталья Корнеева

Фамилия начальника планово-производственного отдела ДЭУ-115 Натальи Корнеевой в этом году занесена на районную Доску почета – так оценен многолетний и добросовестный труд передового работника.

Текст атором подготовлен на белорусском языке.

Вялікую ролю для кожнага чалавека іграе тое, якую для сябе ён выбірае дарогу, як будуе лёс і на якіх прынцыпах фарміруецца яго працоўная біяграфія. Работа па душы і прызванні – палова гарантыі ўдалага жыцця і дабрабыту. Наталля Карнеева ўпэўнена, што ў свой час зрабіла правільны выбар. Прафесію ў галіне дарожнай службы ў дадзенай арганізацыі Наталля Уладзіміраўна пачала ў 1992 годзе з пасады спецыяліста па вызначэнні кошту рознабаковага віду работ. З таго моманту і адбылася шліфоўка яе прафесійных ведаў. І хутка за старанні і хватку жанчыне кіраўніцтва даверыла больш адказны і сур’ёзны ўчастак.

У начальніка аддзела шмат клопату па эканамічным планіраванні, падрыхтоўцы зыходных дадзеных для складання праектаў гадавых планаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі, рэгуляванні і рытмічнаму ходу выканання паслуг, па разліку кошту неабходных работ і многае іншае. У яе абавязках усё, што дазваляе калектыву дабівацца высокіх вытворчых паказчыкаў і спрыяе паспяховаму выкананню пастаўленых задач у працэсе працоўнай дзейнасці. Гэтага прынцыпу Наталля Карнеева прытрымліваецца пастаянна.

Жанчына родам з Украіны, але вось ужо не адзін дзясятак гадоў жыве і працуе на Чачэршчыне, якая стала для яе другой малой радзімай. Тут знайшла не толькі любімую работу, а нарадзіла і выхавала двух сыноў. Зараз яны выраслі і пакінулі бацькоўскі дом. А для Наталлі Уладзіміраўны адтулінай у жыцці стала яе дружная і згуртаваная каманда дарожнікаў і тая справа, якой прысвяціла і душу, і сэрца, і свае веды. Дома ж яна – гасцінная гаспадыня, умее смачна гатаваць і выпякаць кандытарскія вырабы, любіць разводзіць кветкі і наогул завіхацца ў агародзе каля градак. На зіму ў яе запасніках заўсёды знойдзецца кансервацыя агуркоў і таматаў, розныя салаты і варэнні. Яшчэ Наталля Уладзіміраўна – добрая сяброўка і клапатлівая суседка. За ўсе гэтыя станоўчыя чалавечыя якасці яе і паважаюць родныя, сябры і кіраўніцтва.

Валентина БОГДАНОВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика