Сергей Росликов всю жизнь работает на родной чечерской земле

Сергей Росликов

Среди аграриев края на районную Доску почета утверждена кандидатура передового работника села из ОАО “Отор” Сергея Росликова. Его стаж в отрасли сельского хозяйства составляет 30 лет.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

У калектыве стараннага хлебароба вылучаюць адказнасць і сумленны падыход да даручанай справы, добрае веданне тэхнікі і спрыт. Працоўныя будні Сяргея Рослікава насычаны грамадскім клопатам ад вясны да восені: ён пастаянна лідыруе на пасяўной, падчас касавіцы з тэлескапічным пагрузчыкам JСB загружае рулонамі шаланды, у першых радах на ўборцы рапсу. А калі надыходзіць жніво, разваротлівасць і айстэрства вопытнага камбайнера дарэчы на шырокіх палетках з залатой пшаніцай. Выходзіць у поле заўсёды і прыемна, і крыху хвалюючы, як адзначыў сам аграрый. Бо на яго плячах і ўсяго зладжанага і дружнага калектыву ляжыць адказнасць за хлебны карвай і дабрабыт дзяржавы.

Увесь светлавы дзень ён за рулём тэхнікі: на ворыве, культывацыі, касьбе і ўборцы збожжа. І пры гэтым не губляе аптымізму і пачуцця гумару, заўсёды з настроем і ветлівым позіркам. Свае сілы, турботы і навыкі Сяргей Рослікаў аддае роднай зямельцы, на якой вырас, навучыўся аб ёй клапаціцца і працаваць на станоўчы вынік.

Прыйшла новая вясна, а гэта значыць, колазварот сельскагаспадарчых спраў пачаў свой чарговы віток. Кожны дзень вяскоўцаў напоўнены шэрагам важных вытворчых задач, якія яны навучыліся вырашаць ад душы, аператыўна і якасна. І можна быць упэўненым, што перадавы отарскі работнік справіцца, не падвядзе.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика