Чечерские краеведы посетили Потёмкинский дворец в Кричеве

Познавая Беларусь, знакомиться с национальными архитектурными достопримечательностями и историей городов юные краеведы второй городской школы вместе с членами районного объединения “ЧАК” отправились в Кричев Могилевской области.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Калісьці імператрыца Кацярына ІІ падаравала Крычаўскае стараства свайму фаварыту Рыгору Пацёмкіну. Князь адкрыў тут заводы і мануфактуры, наладзіў судаходства і ператварыў невялікую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з глубінкі ў буйны прамысловы горад. Пацёмкін вырашыў пабудаваць у Крычаве палац, работы па яго ўзвядзенні пачаліся ў 1778 годзе на штучным узвышшы. Да двухпавярховага будынка прымыкалі два бакавыя. Унутры памяшкання размяшчаліся парадныя залы, бібліятэка, сталоўка і жылыя пакоі. Калі ж князь падараваў сваю рэзідэнцыю Яну Галынскаму, тут адбылася далейшая перапланіроўка, але завяршыць задуманае перашкодзілі падзеі Першай сусветнай вайны. У савецкі перыяд у палацы размяшчаліся адукацыйныя ўстановы.


Доўгі час будынак пуставаў і знаходзіўся ў заняпадзе. Жыццё вярнулася сюды напачатку 20-га стагоддзя, калі палац унеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Чачаране з экскурсаводам прайшлі па экспазіцыйных залах. Увазе турыстаў прадстала эпоха жыцця і побыту дваранскай шляхты ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў. Пра той час яскрава расказалі выставачныя экспанаты: посуд, кнігі і карціны, мэбля, а таксама старадаўнія прадметы інтэр’ера – падсвечнікі, гадзіннікі, статуэткі, люстэркі і іншыя рэчы. Па экспазіцыях старажытнага Крычава краязнаўцы даведаліся аб гісторыі горада, пабачылі цікавыя артэфакты, элементы сярэднявечных ганчарных вырабаў, калекцыю халоднай зброі і іншае. Уражанне ад убачанага было невыказальным.
Па дарозе дадому экскурсанты завярнулі на Замкавую гару, а затым па ходзе маршруту любаваліся з аўтобуса прыгажосцю гарадскіх дамоў, вуліц, паркаў і цэнтральнай плошчы. Паездка хоць і зацягнулася, але новыя гістарычныя пазнанні пакінулі добрыя водгукі і пачуцці, а эмоцыі і ўражанні зашкальвалі, кампенсаваўшы чачаранам лёгкую стому ў нагах.


Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора