ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ КАЛЯ ДОШКІ

IMG_3999Агульны стаж работы настаўніцы працоўнага навучання і фізікі СШ №1 горада Л.Р.Цебяньковай складае 27 гадоў, з іх чвэрць стагоддзя яна выкладае школьныя прадметы ў сваёй роднай установе адукацыі.
Пасля заканчэння ГДУ імя. Ф.Скарыны жанчына па размеркаванні была накіравана ў пакацкую ўстанову адукацыі. Так буда-кашалёўскі педагог трапіла на Чачэршчыну, дзе і прырасла сэрцам, знайшла ўласнае шчасце і прызванне. Міналі гады, ападала з клёнаў лісце, але скарбонка яе жыцця толькі папаўнялася. Ішоў дзень за днём – і вось яна ўжо вопытны і прафесійны спецыяліст. За гэты час дадалося сталасці і яе чалавечаму ўзросту – на днях настаўніца прымала віншаванні з 50-годдзем. У гонар дня нараджэння, а таксама за плённую працу па арганізацыі быту і вольнага часу членаў прафсаюза, развіццё культурна-выхаваўчай і спартыўна-аздараўленчай дзейнасці Ганаровую грамату раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі юбіляршы ўручыла старшыня грамадскага аб’яднання Людміла Блохава. Калегі і сябры ва ўрачыстай абстаноўцы віншавалі імянінніцу, дарылі кветкі і закідвалі прыемнымі камплементамі. Ларыса Рыгораўна заслужыла іх і сваімі працоўнымі адносінамі, і багатым светам душы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика